Януковіч не збіраецца ў адстаўку і кажа пра дзяржаўны пераварот (відэа)

Пра гэта паведаміла УНІАН дарадца ўкраінскага прэзідэнта Ганна Герман. Паводле яе словаў, Віктар Януковіч расцэньвае цяперашняе палітычнае становішча як дзяржаўны пераварот.



“Я раблю ўсё, каб у краіне не было крыві. Цяпер да мяне ідуць сігналы пра пераслед людзей. Я стараюся абараніць людзей, якіх пераследуюць на працы, па дарозе ў школу, і спрабую не дапусціць далейшага кровапраліцця. Мяне спрабуюць запалохаць і схіліць да таго, каб я падаў у адстаўку добраахвотна. Але я не збіраюся падаваць у адстаўку”, — працытавала словы Януковіча яго дарадца.

Януковіч таксама заявіў пра незаконнасць рашэння ў Вярхоўнай Рады і не збіраецца падпісваць прынятыя парламентам дакументы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі