Януковіч: Трэба аддзяліць мірны Майдан ад Майдану радыкальнага
У пятніцу, 24 студзеня, украінскі прэзідэнт сустрэўся з кіраўнікамі цэркваў і рэлігійных арганізацый.
Між іншым, Віктар Януковіч пракаментаваў захопы пратэстоўцамі ў заходняй і цэнтральнай Украіне будынкаў абласных дзяржадміністрацый. Паводле яго слоў, гэта грубае парушэнне закону і гэтыя дзеянні "прымушаюць уладу дзейнічаць адпаведным чынам, каб спыніць гэты працэс".
Ва Украіне пратэстоўцы захопліваюць будынкі абладміністрацый (карта)
У той жа час Януковіч адзначыў, што ўлада зацікаўленая ў перамовах з апазіцыяй, у пошуку кампрамісаў. Ён выказаў заклапочанасць тым, што цяпер Майдан падзяліўся на дзве часткі. "Неабходна аддзяліць мірны Майдан ад Майдану радыкальнага, які нясе небяспеку ўсім мірным грамадзянам", — цытуе словы прэзідэнта тэлеканал ТСН.
"Працягваць далей канфлікт? Захопліваць міністэрствы і адміністрацыі? Далей руйнаваць усё, што ёсць, Украіну руйнаваць?!" — задаўся пытаннем Віктар Януковіч. Пры гэтым ён выказаў шкадаванне, што радыкалы не чуюць лідараў апазіцыі.
Януковіч расказаў, што ён зробіць у аўторак з урадам Азарава
Фота — ria.ru