Яраслаў Раманчук: на плошчы была правакацыя
Кандыдат на прэзідэнта Яраслаў Раманчук быў на плошчы, але яго не затрымалі.
Ён бачыў, як ламалі дзверы ў Доме ўраду. На думку палітыка, гэта была правакацыя, бо такога не трэба было рабіць. Дарэчы, сярод затрыманых плямяннік Раманчука, хлопец трапіў на Акрэсціна.
За арганізацыю адказвалі іншыя кандыдаты, тэхнічнымі справамі намеснік
старшыні АГП не займаўся. Ён толькі заклікаў сваіх людзей, каб прыйшлі.
Па розных падліках, на плошчы было ад 25 да 40 тысяч людзей.
Каб
не было правакацыі з ламаннем дзвярэй, можна было б казаць, што гээта
мірная дэманстрацыя. А так – людзі чакалі іншага, і трэба ўсё гэта
аналізаваць, кажа Яраслаў Раманчук. Палітык таксама падаў інфармацыю пра
папярэднія вынікі галасавання. Паводле падлікаў яго прыхільнікаў, на
16.00 Лукашэнка меў 38,1%, Саннікаў, Някляеў і Раманчук – па 8%. Гэта
блізка да апытання Белсату, зробленага за 2-3 дні.
Заўтра а
10.00 павінна адбыцца прэс-канфэерэнцыя, якая будзе прысвечаная збіццю і
затрыманням удзельнікаў акцыі. Што да новых акцыяў, то наконт гэтага
трэба дамаўляцца з іншымі кандыдатамі.