Яраслаў Раманчук сабраў у сваю падтрымку 102 тысячы подпісаў

Пры гэтым збор будзе працягвацца. Як выявілася, больш за ўсё прыхільнікаў Раманчука жыве ў Магілёўскай і Мінскай абласцях. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Лябедзька: "У Мінску ў нас за 40 тысячаў, а на Магілёўшчыне - за 20 тысячаў. Усё павінна прайсці праз сіта кантролю і праверкі. Будзе доўжыцца праверка, мы будзем "вылізваць" гэтыя подпісы".

Старшыня АГП кажа, што каманда Раманчука планавала сабраць не менш за 107 тысяч.  

Нагадаем, што 100-тысячную мяжу ўжо пераадолеў Уладзімір Някляеў. Андрэй Саннікаў мяркуе, што таксама ўжо набраў 100 тысячаў. Група Аляксандра Лукашэнкі кажа, што сабрала больш за 1 мільён подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі