Ярмошына параіла гамельчуку, як адклікаць подпіс за Лукашэнку

Гамяльчук Канстанцін Жукоўскі атрымаў ліст ад старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.
Нагадаем, што Жукоўскі 13 кастрычніка накіраваў у ЦВК заяву з просьбай адклікаць свой подпіс за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты.  Гамяльчук выказваў незадавальненне з той прычыны, што на пікеце ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі змянілася дата нараджэння прэтэндэнта. Спярша было пазначана 31 жніўня, пазней - 30-га.

У афіцыйным адказе, які Жукоўскі зачытаў для Еўрарадыё, гаворыцца:

Жукоўскі: "Пры гэтым у дакументах пастаяннай афіцыйнай камісіі па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы датай нараджэння Лукашэнкі пазначана 30 жніўня 1954 года. Наяўнасць дзяцей, сямейны стан кандыдатаў у падпісных лістах не ўказваецца".

ЦВК параіў Жукоўскаму для адклікання подпісу накіраваць заяву з такой просьбай у тэрытарыяльную камісію свайго раёна. Гамяльчук паведаміў Еўрарадыё, што будзе падаваць такую заяву.


Гл. таксама:
У Брэсце на плакаце Лукашэнкі ад рукі паправілі дату яго народзінаў


На фота - Канстанцін Жукоўскі (Фота: Радыё "Свабода")

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі