Ёзэф Блатэр застаецца прэзідэнтам ФІФА
Ён не змог перамагчы ў першым туры, аднак розніца ў галасах была такой, што яго канкурэнт Алі бін Аль-Хусейн адмовіўся ад барацьбы.
Дзеючы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола Зэп Блатэр пераабраны на гэтую пасаду. Ён атрымаў 133 галасы ў першым туры чарговых выбараў кіраўніка арганізацыі. Для перамогі безумоўнай перамогі яму не хапіла сямі галасоў.
Яго апанент Алі бін Аль-Хусейн атрымаў 73 галасы. У галасаванні, якое праходзіла ў Цюрыху на кангрэсе ФІФА, прынялі ўдзел 209 чалавек. Тры бюлетэні для галасавання прызнаныя несапраўднымі. Павінен быў адбыцца другі тур, аднак прынц Іярданіі адмовіўся ад далейшай барацьбы — розніца ў галасах была такой, што галасаванне ў другім туры было б звычайнай фармальнасцю, перадае ВВС.
5% дэлегатаў кангрэсу ФІФА не ведаюць, хто чэмпіён свету па футболе
Такім чынам, Ёзэф Блатэр застаецца прэзідэнтам ФІФА на пяты тэрмін, нягледзячы на гучны карупцыйны скандал, які разгарэўся напярэдадні кангрэсу арганізацыі: 27 траўня былі арыштаваныя сем буйных чыноўнікаў ФІФА. Іх падазраюць у атрыманні хабараў падчас прыняцця рашэння аб выбары месцаў правядзення чэмпіянатаў свету па футболе 2018 і 2022 гадоў. Нагадаем, што гэтыя мундыялі павінны прайсці ў Расіі і ў Катары.
Фота: Reuters