"Юнацтва" зраўняла лік з "Шахцёрам" у фінальнай серыі — 2:2

Чацвёрты матч фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі, які ў нядзелю прайшоў у Салігорску, прынёс перамогу мінскаму "Юнацтву". Каманда Міхаіла Захарава выйграла ў "Шахцёра" з лікам 3:2 (0:0, 3:1, 0:1).
Такім чынам лік у фінальнай серыі стаў роўны — 2:2. Нагадаем, фінальная серыя працягнецца да чатырох перамог адной з каманд.

Адзначым, што ў папярэдніх матчах пераможца вызначаўся выключна ў авертаймах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі