З 10 верасня ўзгадняць назву арганізацыі можна будзе ў аблвыканкамах

З 10 верасня працэдура ўзгаднення назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый будзе праходзіць ва ўпраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў.
Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Мінюста Ніна Дубовік.

Да гэтага часу ўзгадніць назву арганізацыі можна было толькі ў Міністэрстве юстыцыі. Працэдура ўзгаднення неабходна для таго, каб не паўтараліся назвы камерцыйных і некамерцыйных арганізацый.

Адсутнасць гэтай тоеснасці ўстанаўліваецца толькі пры выкарыстанні адзінага дзяржаўнага рэгістра.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі