З аўторка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
З 8 чэрвеня ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Гэта 16-е павышэнне коштаў з пачатку 2021 года.
Як паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма", з аўторка аўтамабільнае паліва даражэе зноў на 1 капейку. Такое рашэнне "абумоўлена ростам сусветных катыровак нафты".
Кошты за 1 літр будуць такія:
АІ-92-К5-Еўра — 1 рубель 86 капеек;
АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 96 капеек;
АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 18 капеек;
ДП — 1 рубель 96 капеек.
Папярэдні раз паліва падаражэла 2 чэрвеня. З пачатку года аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэла на 8,1%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.