З Беларусі часова забаранілі вывозіць грэчку і пшанічную муку
З Беларусі часова забаранілі вывозіць грэчку і пшанічную муку. Адпаведную пастанову 19 ліпеня прыняў урад, паведамляе pravo.by. Забарона будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.
У адпаведнасці з дакументам, нельга вывозіць з Беларусі муку з пшаніцы і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, грачанае зерне абсушанае, а таксама гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі. Пры гэтым незалежна ад краіны іх паходжання.
Згаданыя тавары нельга вывозіць у дзяржавы, якія не з'яўляюцца членамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Пастанова пачне дзейнічаць з моманту яе публікацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.