З будысцкага манастыра ў Тайландзе вывезлі ўсіх тыграў

З будысцкага манастыра ў Тайландзе вывезлі ўсіх тыграў

Манахаў з будысцкага манастыра Канчанабуры ў Тайландзе абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з жывёламі і гандлі імі. З-за гэтага спецыялісты па ахове дзікай прыроды вывезлі з манастыра ўсіх тыграў, якія там жылі. У розныя заказнікі перамясцілі 137 жывёл, перадае ВВС.

Праз дзень пасля пачатку перавозкі тыграў у адной з маразільных камер унутры манастырскага комплексу знайшлі парэшткі 40 мёртвых тыгранят. Пакуль невядома, з якой мэта трупы жывёл захоўваліся ў замарожаным выглядзе.

Праваахоўнікі падазраюць, што ў манастыры ішоў гандаль футрам і рознымі часткамі жывёл. Манахі адмаўляюць абвінавачанні ў жорсткім абыходжанні з тыграмі. Яны пачалі разводзіць гэтых вялікіх котак 20 гадоў таму.

Некалькі дзён таму паліцыя Тайланда затрымала траіх чалавек, адным з якіх быў манах. Яны спрабавалі вывезці з манастыра тыгрыныя скуры, зубы і іншыя часткі мёртвых жывёў. Апроч таго, у іх знайшлі 700 маленькіх сасудаў з тыгрынай скурай — у Азіі гэта лічыцца талісманам на ўдачу.

Манастыр у правінцыі Канчанабуры папулярны сярод турыстаў. Гасцям дазваляюць карміць жывёл і фатаграфавацца з імі за грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі