З Луганска ў Растоў вывезлі сям'ю Пуціных

Як адзначае РІА "Новости", сям'я незвычайная тым, што яна мае такое ж прозвішча, як і расійскі прэзідэнт. Сямейную пару з чатырохгадовым Іванам сёння расійскія актывісты вывезлі ў Расію з Луганска, які знаходзіцца ў аблозе. Пуціны патрапяць у адзін з лагероў для ўцекачоў з Украіны.

Нагадаем, што яшчэ аднаго Пуціна і, дарэчы, таксама Уладзіміра Уладзіміравіча, знялі з выбараў у Бранскую абласную думу. Мужчына працуе механікам на адным з мясцовых прадпрыемстваў. У яго дакументах выбаркам знайшоў нейкія недакладныя звесткі. Калі Пуцін іх выправіць, у яго будзе шанец паспрабаваць зарэгістравацца.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі