З мяжы Любанскага і Слуцкага раёнаў скралі білборд (фота)

У Любанскім раёне (Мінская вобласць) са збочыны дарогі “Урэчча — Кучына” знік білборд памерам 3х6 метраў. Знікненне рэкламнага шчыта, які паведамляў пра тое, што “Любаншчына гасцінна вітае” тых, хто ўязджаў на тэрыторыю раёна, заўважылі 18 студзеня, прыкладна праз два тыдні пасля крадзяжу.


Апошні раз білборд бачылі каля 1 студзеня, паведамляе слуцкая газета "Кур'ер". Адсутнасць пэўных звестак пра дату крадзяжу ўскладняе ход следства. Любаньскі раённы аддзел унутраных спраў заклікаў жыхароў рэгіёна праявіць грамадзянскую самасвядомасць і дапамагчы ў расследаванні гэтай унікальнай крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі