З Надзеяй Саўчанкай за кратамі сустрэлася яе сястра
Па яе словах, вынікі аналізаў палоннай лётчыцы несуцяшальныя: змяняецца формула крыві.
4 лютага з Надзеяй Саўчанкай у лякарні турмы "Матроская цішыня" сустрэлася яе сястра Вера. Пра гэта інфармуе сайт batkivshchyna.com.ua са словаў народнага дэпутата ад партыі "Бацькаўшчына" Івана Крулько, які таксама знаходзіцца ў Маскве.
Крулько перадае, што вынікі аналізаў Надзеі Саўчанкі несуцяшальныя: у яе змяняецца формула крыві, ёй кропаюць амінакіслоты. Разам з тым ён адзначыў, што дух палоннай лётчыцы застаецца баявым.
Вера Саўчанка перадала сястры футболку ад украінцаў з пажаданням, напісанымі на Майдане.
Адвакаты кажуць, што 10 лютага Надзею Саўчанку павінны даставіць у Басманны суд для разгляду працягу арышту. Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі хоча працягнуць яе арышт да 13 траўня.
Нагадаем, што народная дэпутатка Украіны і дэпутат ПАСЕ Надзея Саўчанка трымае галадоўку 54 дні на знак пратэсту супраць незаконнага зняволення Расіяй.
Фота — batkivshchyna.com.ua