З падатковымі ільготамі разбяруцца да канца 2015 года (відэа)
Пасля адмены льгот могуць знізіць агульныя падатковыя стаўкі.
Да канца 2015 года пастаўлена задача разабрацца наколькі эфектыўна працуюць падатковыя льготы, якіх у Беларусі не мала. Адзначыў у эфіры тэлеканала АНТ Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.
Пастаўлена задача пакінуць толькі сацыяльна арыентаваныя льготы, альбо стымулюючыя і цалкам сысці ад індывідуальных ільгот, якія перашкаджаюць з'яўленню канкурэнцыі, адзначыў міністр. А затым пасля мінімізацыі падатковых ільгот, можна будзе знізіць агульныя падатковыя стаўкі.
Нагадаем, 16 лютага Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што зараз у краіне дзейнічае каля 250 падатковых ільгот. Бюджэт толькі ў 2013 годзе недабраў з-за гэтага каля мільярда долараў.
"Трэба прызнаць, што мы падавалі столькі льгот, што цяпер самі з цяжкасцю можам разабрацца".
Гаворачы аб падатковай нагрузцы, Лукашэнка заўважыў, што больш за ўсё нараканняў ідзе ў адрас плацяжоў на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне. І гэта пры тым, што ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава.