З Паўлам Севярынцам упершыню за тры месяцы сустрэўся адвакат
"Сказаў, што пачуваецца нармальна, трымаецца бадзёра, а больш нічога праз тэлефон не сказаў", — паведаміла маці вязня Тацяна Севярынец.
Апошні раз Севярынца бачыў адвакат Павал Сапелка ў канцы мінулага году. Нядаўна Сапелку пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі, і цяпер Севярынца абараняе іншы адвакат, паведамляе Радыё "Свабода".