З расійскага палону вырваўся герой Майдана сотнік Парасюк (фота)
Уладзімір Парасюк, камандзір 4-й роты батальёна "Дняпро", вярнуўся з палону.
Ён паранены асколкам у галаву і кантужаны. Цяпер Парасюк знаходзіцца ў шпіталі. Пра гэта інфармуе censor.net.ua са спасылкай на намесніка старшыні Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі Барыса Філатава.
Па словах Філатава, Парасюка параніла ў галаву асколкам і кантузіла. Яго ўзялі ў палон рускія кадравыя вайскоўцы. Дэсантнікі вывезлі яго ў Расію, дзе Парасюка дапытвалі афіцэры ГРУ, але так і не зразумелі, хто ён. Потым славутага сотніка Майдана вярнулі ва Украіну і перадалі баевікам "ДНР". А ўжо тыя аддалі яго ўкраінцам, не разабраўшыся, хто ім трапіўся, распавёў Філатаў.
Фота — censor.net.ua