З СІЗА ў Жодзіна выехаў аўтобус з затрыманымі 19 снежня
Прыкладна паўгадзіны таму з СІЗА ў Жодзіна выехаў аўтобус з затрыманымі 19 снежня на акцыі пратэсту ў Мінску. Гэта людзі, якім былі прысуджаныя 12 сутак арышту.
Паводле аднаго з міліцыянтаў, затрыманых павінны выпусціць каля станцыі метро “Усход” у Мінску. Усяго ў аўтобусе знаходзіцца каля 50 чалавек.