З СІЗА выйшла журналістка Алена Талкачова

З СІЗА выйшла журналістка Алена Талкачова

З СІЗА выйшла журналістка Алена Талкачова. Пра гэта паведаміла яе калега Вольга Лойка.

Алена Талкачова правяла за кратамі 14 месяцаў. Яна была затрыманая 18 траўня 2021 года разам з іншымі фігурантамі "справы TUT.BY". 

У СІЗА дагэтуль застаюцца гендырэктар "Тутбай Медыя" Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар Марына Золатава.

Раней паведамлялася, што журналістку абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі