З-за мяжы беларусы вязуць харчаванне, алкаголь і вопратку
А таксама абутак, бытавую хімію, сродкі гігіены, шыны, электраінструменты і тэлевізары.
З Беларусі за мяжу нашыя суграмадзяне вывозяць тытунёвыя вырабы, алкаголь, бензін і дызельнае паліва, цукар, крупы, макароны, мясныя прадукты, вопратку і абутак.
Такія вынікі анкетавання, якое ладзіў Нацбанк на дзяржаўнай мяжы сёлета 20 і 21 верасня. Паведамляецца, што было раздадзена каля 8000 анкет. Запоўненыя цалкам ці часткова былі больш за 4200 анкетаў.
Пытанні анкеты датычылі таго, колькі дзён чалавек плануе правесці за мяжой, з якой мэтай туды едзе і колькі грошай збіраецца там патраціць.
На інтэрнэт-форумах выказвалася меркаванне, што ўлады праводзяць апытанне перад планаваным увядзеннем 100-доларавай пошліны. Сам Нацбанк сцвярджае, што вывучаў "чаўночны гандаль".