З-за траўмы сезон для бразільца Неймара можа быць закончаны

Неймар / psg.fr
Неймар / psg.fr

З-за траўмы галёнкаступнёвага сустава правай нагі сезон для бразільца Неймара можа быць закончаны. Футбаліста ПСЖ чакае аперацыя ў бліжэйшыя дні ў Досе і аднаўленне на працягу трох-чатырох месяцаў, паведамляе клубная прэс-служба.

31-гадовы форвард атрымаў расцяжэнне звязкаў 19 лютага ў матчы 24-га тура чэмпіянату Францыі паміж ПСЖ і "Лілем". Медыцынскі персанал клуба параіў Неймару аперацыю.

У гэтым сезоне Неймар згуляў 29 матчаў на розных турнірах, забіў 18 галоў і зрабіў 17 галявых перадач.

З-за траўмы сезон для бразільца Неймара можа быць закончаны
AFP

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі