За два дні Еўразійскіх гульняў беларускія спартсмены заваявалі 50 медалёў
За першыя два дні Еўразійскіх спартыўных гульняў сярод юнакоў і дзяўчат, што стартавалі ў Брэсце 19 верасня, беларускія спартсмены заваявалі 50 медалёў. У скарбонцы каманды Беларусі 6 залатых, 18 срэбных і 26 бронзавых узнагарод. Уладальнікі "золата" — Вікторыя Нікіціна (штурханне ядра), Ксенія Чурылава (кіданне молата) і Кацярына Хайруліна (бег з бар'ерамі на 300 м), Ілья Чаргейка (стральба кулявая).
Два медалі вышэйшай вартасці заваяваў у веславанні байдарачнік Алег Юрэня (на дыстанцыях 500 і 1.000 м). Па колькасці заваяваных медалёў Беларусь працягвае заставацца на другім месцы. Першае мае Расія — 81 медаль.
БелаПАН