За год беларускія наймальнікі звольнілі 694,3 тысячы чалавек

За год беларускія наймальнікі звольнілі 694,3 тысячы чалавек

У мінулым годзе беларускія прадпрыемствы і арганізацыі звольнілі 694,3 тысячы чалавек, а прынялі на 41,1 тысячы меней работнікаў. Пра гэта піша TUT.by. У параўнанні з 2016 годам тэмпы скарачэнняў знізіліся: тады звольнілі амаль 720 тысяч, а на новую працу ўладкавалася на 100 тысяч работнікаў меней.

У снежні мінулага году арганізацыі Беларусі працаўладкавалі 43,5 тысячы чалавек, а звольнілі — 47,6 тысячы. У сферы адукацыі колькасць звольненых перавысіла колькасць працаўладкаваных на 22,2%, у прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — на 36,7%, у фінансавай і страхавой дзейнасці — на 31,3%, у прамысловасці — на 15,3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі