За калекцыю апаратуры жыхар Баранавічаў можа атрымаць 7 гадоў турмы
4 халадзільнікі, 4 пралкі, тэлевізар, хатні кінатэатр, лічбавую камеру, DVD-плеер, 2 пыласмокі і прас ухітрыўся ўзяць у крэдыт за 4 месяцы жыхар Баранавічаў. Крэдыты афармляў у розных крамах, грошы за тавар не сплаціў. Агулам застаўся вінны 20 млн рублёў. За махлярства яму пагражае да 7 год зняволення.