За перайменаванне Брэста ў Берасце падпісалася менш за 650 чалавек

Ілюстрацыя: svetatarnikova.livejournal.com
Ілюстрацыя: svetatarnikova.livejournal.com

29 ліпеня на сайце petitions.by з'явілася петыцыя аб вяртанні Брэсту гістарычнай назвы "Берасце". Аўтары дакумента сцвярджаюць, што сёння горад носіць назву, скажоную паланізацыяй і русіфікацыяй. А 1000-годдзе Брэста, якое будзе адзначацца у 2019 годзе, — гэта цудоўная нагода для таго, каб вярнуцца да каранёў.

Аднак петыцыя не сустракае разумення ў беларусаў. Прайшло 2/3 тэрміну, адведзенага на рэкламу звароту, а пад дакументам няма і 700 подпісаў! На вечар 16 жніўня іх усяго 638.

Ці то беларусы нічога дрэннага ў назве "Брэст" не бачаць, ці то аўтары петыцыі нешта робяць не так.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі