За разборам БХК і Мінюста сочаць у Савеце Еўропы

У бліжэйшы час камісія падрыхтуе адпаведнае заключэнне. Пра гэта сёння заявіла журналістам дакладчык па Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы фінскі дэпутат Сініка Хурскайнен, перадае ІТАР-ТАСС.

"Мы рашуча асуджаем рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў, журналістаў і палітычных апанентаў ўрада, якія працягваюцца ў рэспубліцы", — заявіла Хурскайнен.

Нагадаем, БХК падаў скаргу ў Вярхоўны суд на вынесенае Мінюстам папярэджанне за парушэнне заканадаўства аб грамадскіх аб'яднаннях, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі. Рашэнне суда па скарзе чакаецца 11 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі