Зачыняецца розыгрыш Кубка Садружнасці па футболе
Розыгрыш Кубка Садружнасці па футболе зачыняецца, бо страціў сваю актуальнасць. З такой заявай выступіў міністр спорту Расіі, кіраўнік Расійскага футбольнага саюза Віталь Мутко пасля паседжання выканкама РФС.
Розыгрыш Кубка вёў сваю гісторыю з 1993 года. У ім прымалі ўдзел чэмпіёны краін былога Савецкага Саюза. Праўда, паступова найлепшыя клубы сталі адмаўляцца ад турніру. У 2012 годзе было вырашана, што ў Кубку Садружнасці будуць прымаць удзел моладзевыя і юніёрскія зборныя — не толькі краін СНД, але і замежжа.
Найбольшую колькасць разоў чэмпіёнскі тытул у Кубку даставаўся маскоўскаму "Спартаку" — шэсць разоў. Чатыры разы яго выйгравала кіеўскае "Дынама". Беларускія клубы двойчы выходзіў у фінал, але заваяваць Кубак так і не змаглі. У 1993 годзе мінскае "Дынама-93" з буйным лікам саступіла маскоўскаму "Спартаку" (0:8), а ў 2011-м салігорскі "Шахцёр" у пасляматчавых пенальці прайграў бакінскаму "Інтэру".
У 2016 годзе расійская "маладзёжка" стала стала апошняй уладальніцай Кубка Садружнасці, калі выйграла ў аднагодкаў з Малдовы — 4:2.