Залаты алімпійскі медаль, які прадаў Аляксей Грышын, вернецца ў Беларусь

Залаты алімпійскі медаль, які прадаў Аляксей Грышын, вернецца ў Беларусь

Залаты алімпійскі медаль, які прадаў фрыстайліст Аляксей Грышын, вернецца ў Беларусь. Як інфармуе сайт insidethegames.biz са спасылкай на выканаўчага віцэ-прэзідэнта аукцыёну Бобі Лівінгстана, на аукцыёне ў Бостане яго купіў калекцыянер з нашай краіны, імя якога не называецца. Лівінгстан нагадаў, што беларускі спартсмен прадаў медаль, каб дапамагчы свайму блізкаму сябру, аплаціць аперацыю.

"Мы шчаслівыя, што медаль вернецца ў Беларусь, — кажа выканаўчы віцэ-прэзідэнт аукцыёну. — ...Усе бакі выйшлі са здзелкі пераможцамі".

Як інфармавала Еўрарадыё, Грышын прадаў золата Алімпіяды ў Ванкуверы 2010 года (гэта першая залатая ўзнагарода Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях) і бронзу Солт-Лейк-Сіці 2002-га. Першы медаль быў прададзены амаль за 69 тысяч долараў, другі — за $28,4 тысячы.

Яшчэ да аукцыёну фрыстайліст казаў, што для яго "жыццё чалавека важнейшае за медаль", бо "медаль гэта толькі метал".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі