Запуск базы дадзеных з прыбыткамі беларусаў пераносіцца
Запуск базы дадзеных з прыбыткамі беларусаў пераносіцца. Як піша TUT.by, раней планавалася, што такая база пачне працаваць з 1 студзеня 2019 года, цяпер стала вядома, што парадак падачы звестак аб даходах будзе зменены з 1 студзеня 2021 года, што прадугледжваецца праектам новай рэдакцыі Падатковага кодэксу. Таму пакуль што база дадзеных працуе ў тэставым рэжыме.
Папярэдне вырашана, што падавацца звесткі будуць чатыры разы на год, кожны справаздачны квартал. Гэтыя дадзеныя будуць ўключаць звесткі пра ўсе віды налічаных даходаў (заробкі, дывідэнды, працэнты па банкаўскіх дэпазітах і г.д.). Даходы будуць кадавацца ў мэтах вызначэння характару выплат і прадстаўлення ў далейшым у Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП).
Стварэнне базы было прадугледжана прэзідэнцкім указам № 322 “Аб выдачы безнаяўных жыллёвых субсідыяў”.