Заслужаная артыстка Надзея Мікуліч з каранавірусам была ў бальніцы амаль месяц
Заслужаная артыстка Беларусі Надзея Мікуліч з каранавірусам была ў бальніцы амаль месяц. І вось яна на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла радасную вестку: "Развіталася са сваёй палатай у 6-й бальніцы". Мікуліч дзякуе ўсяму медперсаналу, які дапамог ёй ачуняць.
"Спадзяюся сустрэцца з імі ў канцэртнай зале, — піша спявачка. — Я прыйду да іх не з болем, а з песнямі!".
Надзея Мікуліч — былая вакалістка беларускіх гуртоў "Чараўніцы" і "Верасы". 67-гадовая жанчына хварэла з канца сакавіка. Спачатку ў яе знайшлі двухбаковую пнеўманію, да якой пасля дадаўся COVID-19. Мікуліч праходзіла лячэнне ў 6-й гарадской клінічнай бальніцы сталіцы.
На панядзелак ў нашай краіне вылечыліся і былі выпісаныя 1740 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны каранавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.