Затрымалі мінскага адваката — падбухторваў даць хабар праваахоўнікам
Крымінальная справа распачатая ў дачыненні адваката юрыдычнай кансультацыі Маскоўскага раёна сталіцы.
Яго затрымалі ў момант атрымання 55 мільёнаў рублёў. Іх яму перадаў "адзін чалавек", нібыта, для таго, каб даць хабар "службовым асобам праваахоўных органаў за станоўчае вырашэнне пытання пры разглядзе крымінальнай справы ў судзе".
Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, высвятляюцца іншыя магчымыя факты супрацьпраўнай дзейнасці адваката, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Fotolia