Затрыманы адзін з удзельнікаў нападу на ізраільскіх фанатаў у Амстэрдаме

нападение в амстердаме

Некалькі ізраільскіх фанатаў трапілі ў бальніцу

Затрымалі аднаго з удзельнікаў нападу на ізраільскіх футбольных фанатаў у Амстэрдаме. 26-гадоваму мужчыну прад’явілі абвінавачанні.

Расследаванне праводзяць нідэрландскія і ізраільскія спецыялісты. Учора ў Амстэрдам прыляцеў кіраўнік МЗС Ізраіля Гідэон Саар.

“Мне сорамна”, — сказаў на сустрэчы з ізраільскім міністрам кіраўнік Мінюсту Нідэрландаў Дэвід ван Віл.

Сутычкі пачаліся пасля заканчэння футбольнага матчу паміж тэль-авіўскім "Макабі" і галандскім "Аяксам" у ноч з 7 на 8 лістапада. Антысеміцкія групы на вуліцах сталі пераследаваць заўзятараў ізраільскага клуба. Не менш за дзесяць чалавек трапілі ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі