Затрыманы галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота
Аляксей Шота / Фота з сацыяльных сетак
Затрыманне галоўнага рэдактара рэгіянальнага выдання Honda.life Аляксея Шота адбылося каля 13:45 недалёка ад яго дома.
— Пад'ехаў бус, нейкія невядомыя схапілі — і ў бус, — піша ў Facebook былая жонка журналіста.
Рэдакцыя Hrodna.life паведамляе, што іншыя абставіны пакуль невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.