Заўтра стартуе 15-ы чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях "Несцерка-2009"
16 кастрычніка ў Мінску стартуе 15-ы міжнародны чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях "Несцерка-2009". 16 і 17 кастрычніка ў Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі пройдзе турнір "Што? Дзе? Калі?" і брэйн-рынг сярод навучэнцаў і студэнтаў. У інтэлектуальных змаганнях прымуць удзел знаўцы беларускай і расійскай сталіц, Санкт-Пецярбурга, Харкава, паведамляюць "Мінск-Навіны".
За галоўны кубак турніру — глінянага Несцерку — будуць змагацца 110 камандаў, у складзе кожнай 6 чалавек. Студэнты павінны будуць адказаць на 60 пытанняў, якія вымагаюць эрудыцыі і кемлівасці. Для старшакласнікаў падрыхтаваныя 45 заданняў па астраноміі, фізіцы, матэматыцы, гісторыі, мастацтву. Прызёраў чэмпіянату чакаюць каштоўныя прызы.