Заўтра ў Мінск прыбывае прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Дэніэл Расел
17 лістапада Беларусь з аднадзённым візітам наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэл Расел. Як паведамілі БелаПАН у пасольстве ЗША, запланаваны сустрэчы Расела з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прэтэндэнтамі ў прэзідэнты ад апазіцыйных палітычных партый і дэмакратычны рухаў.
Апрача таго, Расел мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія праводзяць назіранне за выбарамі.
Нагадаем, у верасні ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША Стафані Кук і Ліам О'Фланаган. Падчас іх візіту таксама абмяркоўваўся ход прэзідэнцкай кампаніі.