Заяц: Расіяне не маюць глабальных заўвагаў да беларускіх прадуктаў
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання пракаментаваў вынікі нядаўняй праверкі беларускіх прадпрыемстваў расійскімі экспертамі.
Расійскія спецыялісты не маюць глабальных заўвагаў да якасці прадукцыі беларускіх мясакамбінатаў. Пра гэта 13 лютага падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Нагадаем, нядаўна расійскія эксперты правялі інспекцыю мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Беларусі.
Заяц: "Такіх вялікіх заўвагаў, глабальных не выяўлена. Наш харчовы прадукт па-ранейшаму з'яўляецца бяспечным для ўнутранага спажывання і пастаўкі на экспарт".
Паводле слоў міністра, расіяне выявілі толькі дробныя недахопы, якія адразу ж былі выпраўлены. Разам з тым, Заяц звярнуў увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў больш уважліва адносіцца і да недахопаў, якія выяўляюць айчынныя спецыялісты. Бо ад гэтага залежыць імідж прапрыемства на знешніх рынках, падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі.
Леанід Заяц нагадаў, што стаіць задача ў экспарце харчавання выйсці з 5,8 млрд долараў на $7 млрд.
Фота: БЕЛТА