Збіццё спецназа абыйдзецца Брэусу і Гапонаву ў 21 млн рублёў
Такую суму павінны выплаціць расіяне згодна з выракам суда — па 10.500.000 кожны. Гэта пакуль самы "гуманны" вырак па справе аб "масавых беспарадках".
Нагадаем, у часе сённяшняга пасяджэння дзяржабвінаваўца заявіў, што Гапонаў і Брэус "прымалі актыўны ўдзел у масавых беспарадках". "Яны дзейнічалі ў складзе бясчыннага натоўпу, неаднаразова спрабавалі прарвацца да Дому ўрада".Галоўны ж эпізод абвінавачання — нанясенне пабояў 15 байцам спецназу МУС. Пацярпелыя міліцыянты факт збіцця пацвердзілі ў зале суда.
Аднак прадстаўнік пракуратуры палічыў магчымым змякчыць пакаранне абвінавачаным грамадзянам Расіі. Ён заявіў, што "абцяжарвальных акалічнасцяў не ўгледжваю, а ў якасці змякчальных прашу суд разгледзець тое, што пацярпелыя супрацоўнікі спецназа не маюць да іх прэтэнзій".
З улікам маладосці падсудных дзяржабвінаваўца прапанаваў накласці на кожнага фігуранта справы штраф у памеры 500 базавых велічынь — па 17,5 млн рублёў. Суд Суд з такой мерай пакарання пагадзіўся і даў на 200 меней.
І хоць Арцём Брэус і Іван Гапонаў так і не прызналі сваёй віны, наўрад ці яны будуць абскарджваць гэты прысуд.