Зборная Беларусі па бейсболе — 3-я на кваліфікацыйным чэмпіянаце Еўропы

Пра гэта агенцтву БелаПАН распавёў намеснік старшыні Беларускай бейсбольнай асацыяцыі Ігар Лукашэвіч. Па яго словах, з пяці матчаў, якія згулялі бейсбалісты з Беларусі, у чатырох яны атрымалі перамогу. Наша каманда абгуляла каманду з Расіі (7:6), Літвы (6:5), Славакіі (10:2) ды Ірландыі (7:3). Толькі адна параза ад каманды Аўстрыі не дазволіла беларусам выйсці ў фінал.



Лукашэвіч назваў выступ нашых бейсбалістаў найлепшым за апошняе дзесяцігоддзе.



Пераможцам чэмпіянату Еўропы стала зборная Расіі: яна абыграла Аўстрыю з лікам 3:2. Чацвёртае месца — у зборнай Славакіі, пятае — у зборнай Літвы. Замкнула турнірную табліцу зборная Ірландыі.



Фота — baseballby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі