Зборныя Партугаліі і Аўстрыі згулялі ўнічыю, Раналду не забіў пенальці (відэа)
18 чэрвеня на "Еўра-2016" футбольныя зборныя Партугаліі і Аўстрыі згулялі ўнічыю 0:0. Партугальцы мелі вялікую перавагу, нанеслі дзясяткі ўдараў, мяч трапляў у штангу. Аднак прабіць брамніка аўстрыйцаў Роберта Альмера не змаглі. Нават Крышціяну Раналду не рэалізаваў пенальці (зноў была штанга), а пасля не быў залічаны яго гол, забіты з афсайда.
У іншым сённяшнім матчы групы F зборныя Ісландыі і Венгрыі згулялі ўнічыю 1:1. Венгрыя мае 4 ачкі, Ісландыя і Партугалія — па 2, Аўстрыя — 1 ачко.
Відэа, як на "Еўра-2016" зборная Бельгіі разграміла каманду Ірландыі
У нядзелю, 19 чэрвеня, на футбольным чэмпіянаце Еўропы ў Францыі пройдуць два матчы: Румынія — Албанія (жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 21.50), Швейцарыя — Францыя (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.55).