Зэльвенскі райвыканкам адмовіўся пераназваць вул. Савецкую ў вул. Геніюш

Адмову з подпісам намесніка кіраўніка выканкаму па ідэалогіі сп. Семянякі атрымаў на свой запыт сябра Партыі БНФ Яўген Скрабутан: "Пазіцыя ўладаў такая, што для бальшыні людзей назва “Савецкая” надае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Я расцэньваю гэта як абразу, танцы на касцях ахвяраў сталінскіх рэпрэсій".

Скрабатун накіраваў лісты ў міністэрства культуры і палату прадстаўнікоў з прапановай надаць вуліцы Савецкай у Зэльве імя Ларысы Геніюш – вядома, што славутая паэтка жыла тут працяглы час"

"З’яўленне вуліцы, названай у яе гонар, было б добрым падарункам для зэльвенцаў, прымеркаваным да 100-х угодак з дня народзінаў Ларысы Антонаўны"
.

Падобны ліст Скрабутан накіраваў да мітрапаліта Філарэта, дзе адзначалася, што Зэльвенская Свята-Траецкая царква знаходзіцца на вуліцы, названай у гонар дзяржавы, якая лічыла рэлігію варожым інстытутам – на вуліцы Савецкай.

Адказу ад Філарэта актывіст не атрымаў, а міністэрства культуры ды дэпутаты парламенту перанакіравалі зварот ў Зэльвенскі райвыканкам і Гродзенскі абласны выканкам адпаведна.
У Зэльве распачаты збор подпісаў сярод жыхароў вуліцы Савецкай за наданне ёй імя Ларысы Геніюш.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі