“Жалезная ледзі” Тэтчэр любіла плюшавых мядзведзікаў

“Жалезная ледзі” Тэтчэр любіла плюшавых мядзведзікаў

Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, якая ўвайшла ў гісторыю як “жалезная ледзі” , любіла плюшавых мядзведзікаў. Як вынікае з дакументаў, якія апублікаваў фонд імя Тэтчэр, яна з’яўлялася з імі на публіцы. Часам мядзведзям пісалі лісты з просьбай прыняць удзел у тых ці іншых дабрачынных імпрэзах.

Калі мядзведзікі не маглі прыняць удзел у такіх імпрэзах, ад іх імя пісалі ветлівыя адмовы — аўтарамі такіх лістоў былі чыноўнікі з Даунінг-Стрыт.

“На жаль, яны не могуць да вас далучыцца, бо яны маюць іншыя абавязанні ў гэтым месяцы”, — напісана ў адным з такіх лістоў.

Сярод іншых дакументаў, апублікаваных Фондам Маргарэт Тэтчэр, ёсць запісы пра любімыя рэчы “жалезнай ледзі”. З колераў яна найболей любіла бірузовы, з напояў — віскі з содавай, а са слодычаў — шакалад, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі