Жонка Анатоля Лябедзькі атрымала ад мужа верш на 8 сакавіка
Жонка лідэра АГП Анатоля Лябедзькі Святлана атрымала на жаночы дзень верш ад мужа.
Ён даслаў з турмы верш, які сам напісаў. У гутарцы з Радыё Свабода яна прызналася, што гэты падарунак ёй даражэйшы за кветкі, парфуму ці нешта іншае. Спадарыня Святлана прызнаецца, што муж складаў для яе вершы яшчэ ў перыяд рамантычных заляцанняў, і цяпер ён сачыняе іх зноў.
У сям’і каардынатара “Еўрапейскай Беларусі” Змітра Бандарэнкі 7 сакавіка атрымалі ад яго ліст. Жонка Вольга кажа, што віншаванняў няма, у іх сям’і гэта не прынята. Але ж вязень адзначае, што яго жонка ужо духоўна наблізілася да Клары Цэткін і Розы Люксембург.