Журналіста выклікалі ў міліцыю цераз байкі пра замах па Лукашэнку

13 верасня гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута выклікалі на гутарку ва Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці, паведамляе “Наша Ніва”. Міліцыянтаў зацікавіў ягоны допіс у інтэрнэт-дзённіку, дзе ён распавядаў пра пачутае ў Лідзе. У тым допісе Пачобут дае спасылку на артыкул на сайце Радыё Свабода, у якім пераказваюцца чуткі з Лідчыны, што нібыта на “Дажынках” заб’юць Лукашэнку.
 
Па словах Андрэя Пачобута, міліцыянты былі карэктныя і сур’ёзныя. На стале ляжаў ягоны здымак фармату А4, зроблены хутчэй за ўсё падчас аднаго з затрыманняў. Апытанне было наладжанае на загад са сталіцы. У журналіста пыталіся, хто яму расказаў, што на “Дажынках” заб’юць Лукашэнку. Спадар Пачобут падкрэсліў, што пісаў менавіта пра чуткі і назваў гэтую інфармацыю байкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі