Журналістаў недзяржаўных СМІ не акрэдытавалі на выступ Лукашэнкі

Журналістаў недзяржаўных СМІ не акрэдытавалі на выступ Лукашэнкі

Журналісты недзяржаўных СМІ не змаглі атрымаць акрэдытацыю на выступ Аляксандра Лукашэнкі 19 красавіка. У гэты дзень кіраўнік дзяржавы выступіць у Палаце прадстаўнікоў з пасланнем народу і парламенту. 

Журналісту Еўрарадыё Змітру Лукашуку паведамілі, што на выступ Лукашэнкі запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных рэгіянальных СМІ, таму месца для іншых не хапіла. Аналагічныя адмовы, як стала вядома, атрымалі журналісты БелаПАН, TUT.by, Радыё "Свабода". 

Больш цікавых падзей 18 красавіка ў праграме "Еўразум"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі