Журналістка Хартыі’97 Наталля Радзіна знаходзіцца на допыце ў пракуратуры

Адміністратар сайту Хартыя’97 Наталля Радзіна зараз знаходзіцца на допыце ў Мінскай гарадской пракуратуры. Яна праходзіць сведкай, але не вядома пакуль, у якой справе. Нагадаем, што сёння на допыт выклікалі яшчэ адну журналістку — намесніка галоўнага рэдактара газеты “Народная воля” Марыну Коктыш. Следчае ўпраўленне КДБ дапытвае яе як сведку ў справе Святланы Байковай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі