Жыхар Барысава патануў у каналізацыі
У Барысаве на вуліцы Усходняй ў каналізацыі патануў пажылы мужчына, піша ex-press.by. Здарэнне адбылося днямі.
67-гадовы мужчына спрабаваў пачысціць каналізацыю на ўласным падворку. Не ўтрымаўшыся, ён праваліўся і патануў у каналізацыйных водах.