Жыхар Смаргоні прадаваў "дварнякоў" пад выглядам нямецкіх аўчарак

Жыхар Смаргоні прадаваў "дварнякоў" пад выглядам нямецкіх аўчарак

50-гадовага жыхара Смаргонскага раёна падазраюць у махлярстве, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. На яго пачалі крымінальную справу.

Мужчына быў індывідуальным прадпрымальнікам і займаўся развядзеннем пародзістых сабак, якіх прадаваў па ўсёй вобласці. Ён афіцыйна афармляў дамовы куплі-продажу ў адпаведнасці з патрабаваннямі закону. Аднак праз нейкі час людзі, якія набылі шчанюкоў "нямецкай аўчаркі", разумелі, што ім прадалі звычайных "дварнякоў".

Па словах праваахоўнікаў, мужчына займаўся сваёй супрацьпраўнай дзейнасцю з 2014-га па 2018 год. У справе фігуруе мноства эпізодаў. 

Больш цікавых падзей у праграме ЕЎРАЗУМ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі