Жыхара Рэчыцы адправілі ў калонію за тое, што адкусіў нос падлетку

Да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі строгага рэжыму асуджаны жыхар Рэчыцы, які адкусіў частку носа 15-гадоваму хлопцу. Гэты ўчынак быў кваліфікаваны як злоснае хуліганства.  Як паведамляе БелаПАН, 24-гадовы мужчына, які ўжо некалькі разоў пабываў за кратамі, прасіў у падлеткаў закурыць. Тое, як адмовілі школьнікі, яму не спадабалася і пачалася бойка, падчас якой і была нанесеная траўма носа. Абвінавачаны сваю віну цалкам прызнаў і пагадзіўся выплаціць сваёй ахвяры 3 мільёны рублёў маральнай шкоды.