Жыхаркі Баранавіцкага раёна знайшлі ў сваім хляве дзікае рысяня

intex-press.by
intex-press.by

У нядзелю ўвечары 13 студзеня жыхарка вёскі Вольна Баранавіцкага раёна патэлефанавала ў МНС і паведаміла, што ў яе хляве сядзіць дзікае рысяня. Пра гэта  Intex-press распавяла яе старэйшая сястра Таццяна Балтрукевіч. На зварот адгукнуліся ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі, прадстаўнікі БООР, міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і іншыя. Яны прагналі звера.

У панядзелак раніцай 14 студзеня рысянё вярнулася. На гэты раз гаспадыні звярнуліся па дапамогу да ўчастковага і старшыні мясцовага сельвыканкама, якія злавілі госця.

Як паведаміла старшыня Вольнаўскага сельвыканкама Наталля Ібрагімава, жывёла паводзіла сябе спакойна, не выяўляючы агрэсіі. Пазней яе перадалі ў ветэрынарную службу Баранавіцкага раёна.

"Ветслужба праверыць, ці здаровае рысянё, — патлумачыла Наталля Ібрагімава. — Калі высветліцца, што яно не хварэе на шаленства, будзе вырашацца далейшы лёс. Звера альбо выпусцяць на прыроду, альбо перададуць у заапарк".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 14.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі