Жыхароў акупаванага Данбасу прымушаюць атрымліваць расійскія пашпарты
Пра гэта інфармуюць ва ўкраінскай Дзяржаўнай памежнай службе.
“У падкантрольных баевікам населеных пунктах ажыццяўляецца прымусовая выдача расійскіх пашпартоў”, — цытуе УНІАН інфармацыю ведамства.
У памежнай службе таксама паведамілі, што цягам сутак сітуацыя на мяжы характарызавалася парушэннем баевікамі рэжыму спынення агню, працягам канцэнтрацыі падраздзяленняў УС Расіі і незаконных узброеных фармаванняў на асобных кірунках і нарошчваннем іх баяздольнасці.
Фота: REUTERS